Помнік на магіле Прыгожына ў Пецярбургу аблілі белай фарбай. А ў руку ўставілі фалаімітатар ФОТАФАКТ

У сацсетках з'явілася відэа, на якім надмагільны помнік на магіле Яўгена Прыгожына аблілі фарбай

20.07.2024 / 12:39

Кадры, знятыя, як сцвярджаецца, на Парахоўскіх могілках у Санкт-Пецярбургу. На іх відаць, што ў руку бронзавай фігуры Прыгожына таксама ўставілі прадмет, падобны на сэкс-цацку. Калі быў запісаны ролік, не ўдакладняецца. Яго сапраўднасць не пацверджана, піша «Медуза».

Помнік заснавальніку ПВК «Вагнер» устанавілі 29 мая. Афіцыйнае адкрыццё манумента адбылося 1 чэрвеня, у дзень нараджэння Прыгожына.

Яўген Прыгожын загінуў пры крушэнні свайго прыватнага самалёта ў жніўні 2023 года. Заснавальніка ПВК Вагнера пахавалі без вайсковых ушанаванняў, якія належаць тым, хто атрымаў званне Героя Расіі. СК вядзе расследаванне прычын крушэння самалёта Прыгожына, але ніякай інфармацыі аб гэтым расследаванні няма.

23-24 чэрвеня 2023 года Прыгожын з паплечнікамі падняў бунт, захапіў Растоў-на-Доне і пайшоў на Маскву. Але за некалькі сотняў кіламетраў свой мяцеж згарнуў.

Nashaniva.com