Украінскі фронт на Данбасе пасыпаўся ў некалькіх месцах — аналітык Bild

За апошнія дні расійскія войскі ўзялі некалькі сёл Данбаса.

20.07.2024 / 11:10

Карта Bild

На паўночны захад ад Аўдзееўкі захапілі Яўгенаўку, Прагрэс, ідуць баі за Навасёлаўку Першую. На поўнач ад Бахмута ўзяты Раздалоўка, Івана-Дар'еўка, ідуць баі за Спорнае.

Эксперт Bild па аналізе адкрытых даных Юльян Ропке лічыць гэта прыкметамі частковага развалу ўкраінскай абароны.

«Расійскае войска ўварвання захапіла Прагрэс за 22 км на ўсход ад Пакроўска. Апошні наступ (3 км за тыдзень) — яшчэ адно сведчанне развалу ўкраінскага фронту ў некалькіх месцах Данецкай вобласці», — піша Ропке.

Nashaniva.com