На адной з вуліц ля вакзала ў Мінску да раніцы панядзелка закрыюць рух транспарту
На вуліцы Свярдлова на ўчастку ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Ульянаўскай на пэўны час закрылі рух усіх відаў транспарту, паведамляе ДАІ Мінска.
20.07.2024 / 11:04
Абмежаванне будзе дзейнічаць да 05:00 панядзелка 22 ліпеня. У гэты час на ўчастку вуліцы будуць укладваць асфальт.
Аб'ехаць закрыты ўчастак можна па вуліцах Бабруйская, Леніна, Карла Маркса, Валадарскага, Камсамольская, Ульянаўская, Кірава і па праспекце Незалежнасці.
ДАІ просіць кіроўцаў загадзя выбіраць маршрут.