У Вілейскім раёне кіроўца пагрузчыка ледзь не ўрэзаўся ў пахавальную працэсію

ДТЗ адбылося 16 ліпеня ў аграгарадку Куранец. Каля 12:00 63-гадовы кіроўца пагрузчыка «Амкадор» рухаўся па вёсцы. Насустрач яму ішла пахавальная працэсія.

20.07.2024 / 08:53

Мужчына стаў прадпрымаць меры, каб спыніцца, але не змог — раптам адмовіла тармазная сістэма. Людзі ў калоне, убачыўшы, што на іх рухаецца сельскагаспадарчая тэхніка, пачалі разбягацца ў розныя бакі, паведамляе выданне «Шлях перамогі».

Каб не здзейсніць сутыкнення, мужчына пачаў з'язджаць на левую абочыну, дзе была невялікая канава. Транспарт стала хіліць, у выніку ён упаў на дом №19.

У выніку, пацярпела толькі 69-гадовая жанчына. Уцякаючы, яна ўпала і атрымала на руках і нагах рані. «Амкадор» атрымаў механічныя пашкоджанні.

У дачыненні да кіроўцы складзены пратакол за стварэнне аварыйнай абстаноўкі для руху пешахода.

Nashaniva.com