30 гадоў таму Лукашэнка афіцыйна стаў прэзідэнтам Беларусі

10 ліпеня адбыўся другі тур, а 20 ліпеня прайшла інаўгурацыя, пасля якой Лукашэнка афіцыйна ўступіў на пасаду.

20.07.2024 / 08:06

Момант інаўгурацыі. Стоп-кадр афіцыйнай відэахронікі

З таго часу ён афіцыйна перамагаў на выбарах яшчэ пяць разоў: у 2001-м, 2006-м, 2010-м, 2015-м і 2020-м гадах.

Прычым абвяшчэнне вынікаў у 2006-м, 2010-м і 2020-м прыводзіла да пратэстаў.

Фальсіфікацыя вынікаў выбараў у 2020 годзе прывяла да нечуваных шырокіх пратэстаў, якія доўжыліся некалькі месяцаў.

У адказ улады разгарнулі масавыя рэпрэсіі, дзясяткі тысяч людзей прайшлі праз адміністрацыйныя арышты і штрафы, тысячы — праз СІЗА і калоніі, дзясяткі тысяч, калі не сотні тысяч былі вымушаныя эміграваць. 

Паводле «Вясны», па стане на 20 ліпеня 2024 года, у Беларусі 1378 палітвязняў, якія знаходзяцца на дадзены момант у калоніях, турмах, СІЗА ці на хіміі.

Праект Dissidentby піша аб 1486 палітвязнях (у тым ліку 186 жанчын і 4 непаўналетніх)

Лукашэнка, дарэчы, далёка не рэкардсмен у кіраванні краінай. 

Прэзідэнт Экватарыяльнай Афрыкі Тэадора Абіянг Нгема Мбасога кіруе сваёй краінай 45 гадоў з 1979 года, прэзідэнт Камеруна Поль Бія — 42 гады (з 1982 года).

Nashaniva.com