На Менцы раскапалі ўжо тры рады гакавых драўляных канструкцый ФОТАФАКТ

Інстытут гісторыі НАНБ паведаміў у сваім тэлеграм-канале, што яго археолагі пры раскопках вала старажытнага горада на Менцы па стане на канец пятніцы 19 ліпеня ўжо выявілі 3 рады з гакавых канструкцый, уладкаваныя з боку ракі.

19.07.2024 / 22:23

Фота: t.me/iinanb

Гакавыя канструкцыі вышынёй па 3 бярвёны змацоўваліся крукамі-гакамі.

Фота: t.me/iinanb

«Гэта ўнікальнае спалучэнне дзвюх розных традыцый узвядзення абарончых збудаванняў. Гэта значыць, што жыхары горада на Менцы былі ў курсе самых сучасных на той момант тэхналогій абарончага дойлідства. Мабыць, у работах бралі ўдзел як мясцовыя майстры, так і прыезджыя, якія і дапамагалі будаваць яшчэ адну лінію абароны», — гаварыў раней пра гэты комплекс загадчык аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу Інстытута гісторыі НАН Андрэй Вайцяховіч.

«Унікальнае спалучэнне дзвюх розных традыцый». Пры раскопках старажытнага Менска выявілі дадатковую лінію абароны

Сенсацыйная знаходка на Менцы — для чаго нашы продкі выкарыстоўвалі гэту фігуру 1000 гадоў таму?

«Гэта сапраўдная сенсацыя». Пры раскопках на Менцы знайшлі зааморфную фігуру, якой 1000 гадоў

Nashaniva.com