У Ваўкавыску затрымалі маці і цётку анархіста Францкевіча. Яны прывезлі палітвязню перадачу

19 ліпеня ў калоніі № 11 у Ваўкавыску затрымалі Таццяну Францкевіч, маці палітвязня Аляксандра Францкевіча, якая прыехала ў калонію з перадачай для сына. Пра гэта піша «Радыё Свабода», спасылаючыся на крыніцы з групы сваякоў палітвязняў.

19.07.2024 / 18:45

Аляксандр Францкевіч з маці

Паводле крыніцаў, разам з Таццянай Францкевіч у калонію прыехала яе сястра Наталля Лабацэвіч. «Яе таксама затрымалі», — пацвердзілі сьведкі. Прычыны затрымання сведкам невядомыя.

Аляксандр Францкевіч — актывіст анархісцкага руху і фігурант справы «Рэвалюцыйнага дзеяння». Ён асуджаны да 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Адбываць тэрмін палітвязня спачатку накіравалі ў івацэвіцкую калонію № 5, але пазней перавялі ў ваўкавыскую ПК-11.

Па інфармацыі праваабаронцаў, з верасня 2023 года Аляксандра змясцілі ў ПКТ на паўгода, а таксама неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА. 

Палітвязня Аляксандра Францкевіча зноў будуць судзіць

Асуджанага на 19 гадоў палітвязня па «справе анархістаў» зноў будуць судзіць

Асуджанага анархіста Аляксандра Францкевіча перавялі ў ваўкавыскую калонію

«Сяджу па вар'яцкім прысудзе, і ўлады гэта ведаюць». Анархіст Францкевіч чатыры месяцы знаходзіцца ў ШІЗА

Nashaniva.com