У Мінску ўчора затапіла салон прыгажосці. Ён амаль цалкам сышоў пад ваду ВІДЭА

Салон «Леон», што на вуліцы Куйбышава ў Мінску, аказаўся ў эпіцэнтры залевы, якая ўчора накрыла сталіцу. 

19.07.2024 / 18:11

Скрыншоты відэа ў тыктоку

Салон знаходзіцца на цокальным паверсе, а таму вада з вуліцы хлынула туды.

Дзяўчына, якая выклала відэа, напісала, што ў салоне было шмат абсталявання і 90% рэчаў давядзецца выкінуць. Яна дадае, што страхоўкі на рэчы на выпадак прыроднага здарэння не было. Людзі з салона выйсці паспелі, і ніхто не пацярпеў. 

@hanna_sweety__

♬ оригинальный звук - Hanna

У каментарах людзі спачуваюць. А некаторыя спрабуюць жартаваць: «Быў «Леон», стаў «Арыель».

@hanna_sweety__ #минск#потоп ♬ оригинальный звук - wxcesd

У падземным паркінгу ў Мінску патанулі 14 аўтамабіляў ВІДЭА

Залева ў Мінску, верагодна, была наймацнейшай за ўсю гісторыю назіранняў

У Мінску затапіла і станцыю метро «Усход». Аднак закрываць яе не сталі ВІДЭА

Камароўскі рынак ператварыўся ў сапраўднае мора ВІДЭА

Мінск сёння пайшоў пад ваду ФОТЫ

Nashaniva.com