Расстрэльная справа Рыка Крыгера тычыцца яго ўдзелу ў Палку Каліноўскага

Як стала вядома «Вясне», што справа вайсковага лекара з Германіі Рыка Крыгера тычыцца палка Каліноўскага, а менавіта яго структурнага падраздзялення — замежнага механізаванага батальёна Western.

19.07.2024 / 16:55

Паводле інфармацыі «Вясны», Рыка Крыгера прызналі вінаватым у «здзяйсненні выбуху ў мэтах аказання ўздзеяння на прыняцце рашэнняў органамі ўлады, застрашвання насельніцтва, дэстабілізацыі грамадскага парадку (акце тэрарызму), здзейсненым асобай, якая раней учыніла злачынства прадугледжанае ч. 4 арт. 295 КК, арганізаванай групай, то бок у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 289 КК».

На падставе яго Крыгеру прызначылі выключную меру пакарання ў выглядзе смяротнага пакарання (расстрэлу).

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл

Грамадзяніна Германіі прысудзілі ў Беларусі да расстрэлу

У Беларусі замежніку пагражае да 25 гадоў калоніі. Яго будуць судзіць за «наёмніцтва» і «агентурную дзейнасць»

Nashaniva.com