У цэнтры Мінска легла на бок машына міліцыі ВІДЭА

ДТЗ, мяркуючы па ўсім, адбылося некалькі дзён таму ў раёне Акадэміі навук.

19.07.2024 / 16:46

Скрыншот відэа

У тыктоку завірусілася відэа, як у Мінску людзі пераварочваюць міліцэйскую машыну, якая легла на бок на праспекце Незалежнасці.

ДТЗ, мяркуючы па каментарах, здарылася некалькі дзён таму ў раёне Акадэміі навук. На відэа, якое ўжо сабрала амаль 700 тысяч праглядаў і амаль тысячу каментароў, відаць, што машына міліцыі ляжыць на баку пасярод дарогі.

@taya.dsgn Беларусы #беларусь #солидарность #дтп ♬ Горы (Remix) - BLIZKEY

Неўзабаве да яе падбягаюць людзі і пераварочваюць аўтамабіль у нармальнае становішча.

Падрабязнасці ДТЗ невядомыя. У каментарах пішуць, што міліцэйскую машыну, якая рухалася на хуткасці з мігалкамі, не прапусціў іншы аўтамабіль.

У Пінску пенсіянер уцякаў з месца ўчыненага ім наезду і па дарозе падбіў яшчэ дзве машыны

У падземным паркінгу ў Мінску патанулі 14 аўтамабіляў ВІДЭА

На Ваўпшасава ў Дражні машына амаль цалкам сышла пад ваду ФОТАФАКТ

Nashaniva.com