Грамадзяніна Германіі прысудзілі да смяротнага пакарання ў Беларусі — Motolkohelp

У канцы чэрвеня грамадзянін Германіі Рыка Крыегер (Rico Krieger) быў прысуджаны да смяротнага пакарання Мінскім абласным судом, піша Motolkohelp.

19.07.2024 / 15:24

Мужчыну абвінавацілі па артыкулах: «незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі», «прывядзенне ў непрыдатнасць транспарту ці шляхоў злучэння», «стварэнне ці ўдзел у «экстрэмісцкім» фармаванні», «агентурная дзейнасць», «наёмніцтва» і «акт тэрарызму».

Вядома, што ў Германіі ў мужчыны засталося непаўналетняе дзіця. Таксама на дадзены момант невядома, ці быў прысуд абскарджаны ці апратэставаны, і ці ўступіў ён у законную сілу.

Nashaniva.com