Польскія спецслужбы расследуюць пагрозу забойства Паўла Латушкі 

Паводле афіцыйнага ліста польскай пракуратуры, з якім азнаёмілася агенцтва Reuters, Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW) цяпер дапамагае расследаваць злачынствы супраць Паўла Латушкі, якія трапляюць пад катэгорыі «падбухторванне да забойства» і «дзейнасць замежных спецслужбаў».

19.07.2024 / 15:58

Павел Латушка. Фота: Офіс Ціханоўскай

Пад замежнымі спецслужбамі маюцца на ўвазе беларускія ці расійскія, адзначаюць журналісты.

Сам Латушка пракаментваў Reuters сітуацыю так.

«За апошнія паўгода значна павялічылася колькасць пагроз у дачыненні да мяне і іншых прадэмакратычных актывістаў.

У апошні час мы таксама зафіксавалі актывізацыю спробаў аказаць ціск на канкрэтных членаў нашай каманды з боку людзей, якія выдаюць сябе за афіцэраў КДБ. Яны выкарыстоўваюць метады хабарніцтва, шантажу і пагроз рэпрэсій у дачыненні да нашых сваякоў і сяброў», — заявіў Латушка ў каментары да агенцтва Reuters.

Нагадаем, што нядаўна Павел Латушка ў інтэрв'ю польскаму парталу Onet расказаў пра дзейнасць беларускіх спецслужбаў за мяжой і пра небяспеку ў сувязі з гэтым для сябе асабіста. 

У ім палітык адзначыў, што можа асцерагацца піць ваду ці каву ў грамадскіх месцах, і што яго забойства замовілі ў даркнэце за ўзнагароду 30 тыс. еўра.

Латушка заклікаў журналістаў і праваабаронцаў з Еўропы скарыстацца з бязвізу

Сілавікі просяць у беларусаў за мяжой паведаміць свой адрас ці выслаць дамову арэнды. Што вядома?

Стала вядома, у чым падазраюць Рамашэўскую, Дзікавіцкага і іншых топ-менеджараў «Белсата»

Nashaniva.com