Зніклага ў Польшчы беларуса знайшлі ў Варшаве збітым і без дакументаў

Як паведаміла яго жонка Вольга Дзмітрук, Дзмітрыя ўдалося атрымалася знайсці ў Варшаве. Паводле яе слоў, «добрыя людзі далі патэлефанаваць мне, пачулі кліч аб дапамозе, і знайшлі ў Варшаве».

19.07.2024 / 15:10

«Усім дзякуй за дапамогу і падтрымку. Інфармацыя хутка разляцелася, яго знайшлі, цяпер неабходна будзе знайсці выйсце, як яго адтуль забраць. Знойдзены ў Варшаве, збіты. Дзякуй богу, што жывы», — напісала яна ў тыктоку.

Паводле яе слоў, у мужа забралі дакументы, зараз ён чакае, пакуль іх зробяць.

Вольга таксама падзякавала за дапамогу Кірылу Маеўскаму. Паводле яе слоў, ён «не пабаяўся падысці, дапамог у пошуках, даведаўся па фота і дапамог», піша Reform.news.

Nashaniva.com