Памёр генеральны сакратар кампартыі В'етнама

Нгуен Фу Чонг знаходзіўся ў Ханойскім вайсковым шпіталі.

19.07.2024 / 14:38

Wikimedia Commons

Генеральны сакратар Цэнтральнага камітэта (ЦК) кіроўнай Камуністычнай партыі В'етнама (КПВ) Нгуен Фу Чонг памёр на 81-м годзе жыцця. Пра гэта паведаміла Цэнтральнае ўпраўленне аховы здароўя, якое адказвае за клопат пра здароўе кіраўнікоў партыі і в'етнамскай дзяржавы. 

Нгуен Фу Чонг узначальваў партыю са студзеня 2021 года, у 2018-2021 гадах быў прэзідэнтам В'етнама.

Nashaniva.com