У Беларусі пачалася перадвыбарчая агітацыя за Лукашэнку ФОТАФАКТ

Вялікі банер «За Бацьку!» павесілі на прыпынку грамадскага транспарта.

19.07.2024 / 14:33

Расцяжка «За Бацьку!». Фота: тг-канал Эльвіры Мірсалімавай

Афіцыйна выбарчая кампанія яшчэ не была аб'яўлена, невядома пакуль і дата прэзідэнцкіх выбараў. Сам Аляксандр Лукашэнка і яго атачэнне кажуць, што палітык яшчэ не вызначыўся, ці будзе ўдзельнічаць. Але плакаты ў яго падтрымку ўжо з'яўляюцца ў гарадах.

Так, на адным з прыпынкаў грамадскага транспарта з'явілася вялікая расцяжка «За Бацьку!» (з надпісам па-беларуску). Фота апублікавала прарасійская актывістка Эльвіра Мірсалімава.

Nashaniva.com