30-хвілінны марынад для простага курынага шашлыка
Лёгкі шашлык з курынага філе, марынаваць які трэба менш за гадзіну.
20.07.2024 / 07:39
Фота: Freepik.com
Спатрэбіцца:
- 4 шт. — курынае філе
- 1 салодкі перац
- 1 кабачок
- Для марынаду:
- 200 г грэцкага ёгурту
- 3 здробненыя зубчыкі часнаку
- 1 ст. л. гарчыцы
- 1 ст. л. соевага соусу
- сок паловы лімона або лайма
- соль, перац па смаку
- 0,5 ч. л. кары або куркумы
- 1 шчопаць вэнджанай папрыкі (не абавязкова)
Як гатаваць:
- Змяшайце ўсе інгрэдыенты марынаду.
- Курынае філе нарэжце вялікімі кавалкамі (3х3 см) і пакладзіце ў марынад.
- Перац нарэжце кавалачкамі аднолькавага памеру, кабачок — паўколцамі таўшчынёй каля 1 см.
- Дадайце ў марынад гародніну і курыцу, усё змяшайце, накрыйце ёмістасць і пакіньце на 30-60 хвілін пры пакаёвай тэмпературы марынавацца.
- Мяса нанізвайце папераменна з гароднінай.
- Пячыце шашлык на вугалях да гатоўнасці мяса, час ад часу пераварочваючы шампуры.
- Гэты шашлык можна прыгатаваць і ў духоўцы. У гэтым выпадку шампуры з шашлыком пакласці на краі больш глыбокай формы, каб у працэсе гатавання вадкасць сцякала ў форму. Запякаць пры тэмпературы 180℃ каля 25 хвілін.
Рэцэпт для пікніка на выхадныя. Курыны шашлык па-хуткаму
Грыль — гэта не толькі абвугленыя каўбаскі. Падборка небанальных рэцэптаў
«Шампуры паступова сыходзяць у мінулае». Як правільна выбраць мяса на шашлык?