«У нас ніякіх збояў няма». Сітуацыя з Microsoft не паўплывала на працу аэрапорта «Мінск»

Сталічная паветраная гавань працягвае працаваць у штатным рэжыме.

19.07.2024 / 13:14

Нацыянальны аэрапорт «Мінск» працягвае працу, ніякіх збояў у яго сістэмах няма. Пра гэта заявіў намеснік генеральнага дырэктара па авіяцыйнай бяспецы і рэжыму аэрапорта Вадзім Праўлоцкі, піша БелТА.

«Аэрапорт і ўсе ключавыя сістэмы Нацыянальнага аэрапорта Мінск працуюць у штатным рэжыме. У нас ніякіх збояў няма», — адзначыў Праўлоцкі.

Ва ўсім свеце сёння назіраецца масавы збой у Windows. Мяркуючы па ўсім, гэта звязана са свежым абнаўленнем па бяспецы ад CrowdStrike.

Парушаная праца банкаў, тэлеканалаў і аэрапортаў, паветраныя гавані па ўсім свеце адмяняюць рэйсы. А карыстальнікі Windows сутыкнуліся з сінімі экранамі смерці.

Назіраецца маштабны збой электронікі па ўсім свеце. Аэрапорты адмяняюць палёты

Ілан Маск жорстка высмеяў Microsoft за глабальны IT-збой

Бальніцы Германіі і Нідэрландаў адмянілі аперацыі з-за IT-збою

Nashaniva.com