Ілан Маск жорстка высмеяў Microsoft за глабальны IT-збой

Кіраўнік сацсеткі X, кампаній Tesla і SpaceX размясціў карыкатуру, дзе чалавек у выяве X спакойна курыць у баку, пакуль іншыя, якія ўвасабляюць Microsoft, сутаргава бегаюць туды-сюды.

19.07.2024 / 11:39

Х.com

Маск таксама нагадаў аб уласным каламбуры 2021 года «Macrohard >> Microsoft». Назва карпарацыі ўтворана ад слоў microcomputer і software, але даслоўна яго можна перавесці як «дробнамяккі». Маск выкарыстаў матэматычны знак «шмат больш» (>>), пажартаваўшы, што значна лепш працавала б кампанія «буйнацвёрды», піша Bild.

З-за праблем у абнаўленні праграмы для IT-бяспекі Crowdstrike сёння збояць сістэмы Microsoft па ўсім свеце.

Перастаў працаваць аэрапорт Берліна, а таксама Гамбурга, Сіднэя, гарадоў ЗША, Іспаніі і Турцыі. У Аўстраліі зачыніліся супермаркеты, у Японіі — кафэ McDonald's. У Германіі аб праблемах з камп'ютарамі паведаміў аўтавытворца Mercedes.

Урад Аўстраліі склікаў экстраную нараду з-за IT-збою.

Назіраецца маштабны збой электронікі па ўсім свеце. Аэрапорты адмяняюць палёты

Nashaniva.com