Святлана Ціханоўская сустрэлася з Віктарам Орбанам

Дэталі перамоваў не агучваюць.

19.07.2024 / 11:29

Фота: Люстэрка

18 ліпеня Святлана Ціханоўская правяла перамовы з прэм'ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам. Дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі паведаміў «Люстэрку», што сустрэча з Віктарам Орбанам прайшла на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці.

Ён адбыўся 18 ліпеня ў Бленхеймскім палацы каля гарадка Вудсток ў Вялікабрытаніі, піша «Люстэрка».

Са слоў Кучынскага, Ціханоўская і Орбан правялі паўнавартасныя перамовы, але іх падрабязнасці дыпламатычны дарадца не раскрыў.

Венгрыя лаяльна ставіцца і да Уладзіміра Пуціна, і да Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнік МЗС гэтай краіны Пётр Сіярта тройчы наведваў Беларусь пасля 2020 года. У красавіку 2022 года Аляксандр Лукашэнка накіраваў тэлеграму Віктару Орбану, павіншаваўшы «з чарговай пераканаўчай перамогай» яго кааліцыі Фідэс — ХДНП на парламенцкіх выбарах.

У рамках саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці Святлана Ціханоўская сустрэлася таксама з прэзідэнтамі Францыі Эманюэлем Макронам, Малдовы Маяй Санду, прэм'ер-міністрамі Польшчы Дональдам Тускам, Латвіі Эвікай Сіліняй і іншымі еўрапейскімі палітыкамі.

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Эмануэлем Макронам

Орбан заклікаў ЕС аднавіць адносіны з Расіяй

Еўрапейскі парламент асудзіў «нібыта мірныя намаганні» Віктара Орбана

Орбан адправіў усім лідарам краін ЕС свой план урэгулявання ва Украіне

Nashaniva.com