Назіраецца маштабны збой электронікі па ўсім свеце. Аэрапорты адмяняюць палёты

Не абышлося і без сіняга экрана смерці.

19.07.2024 / 10:15

Назіраецца маштабны збой электронікі па ўсім свеце. Аэрапорты адмяняюць палёты.

Авіякампанія American Airlines забараніла ўзлёт для ўсіх сваіх самалётаў з-за праблемы з камунікацыяй, паведамляе Упраўленне грамадзянскай авіяцыі ЗША.

Затым тры авіякампаніі ЗША, уключаючы United Airlines і Delta Airlines, прыпынілі палёты з-за праблем са сувяззю.

Аэрапорты Іспаніі сутыкнуліся з «інцыдэнтам у камп'ютарнай сістэме», гэта можа прывесці да затрымак рэйса. Таксама аэрапорт Берліна паведаміў аб магчымых затрымках пры рэгістрацыі з-за тэхнічнага збою.

Адбыўся збой і Windows. Карыстальнікі па ўсім свеце назіраюць памылку BSOD або сіні экран смерці на сваіх экранах.

Nashaniva.com