У Гомельскай вобласці адмянілі рэжым надзвычайнай сітуацыі

Працягваюцца падключэнні да электразабеспячэння асобных людзей.

19.07.2024 / 10:08

Фота: Гомельшчына афіцыйна

Рэжым надзвычайнай сітуацыі, абвешчаны ў Гомельскай вобласці з-за наступстваў ураганнага ветру, зняты. Такую заяву зрабіў сёння на пасяджэнні штаба кіраўнік аблвыканкама Іван Крупко.

Працягваюцца падключэнні да электразабеспячэння асобных абанентаў. Заяўкі на падключэнні прымаюцца па дзяжурных нумарах тэлефонаў райвыканкамаў з 8 да 22 гадзін.

«У цэнтры ўвагі — абслугоўванне дызельных установак, своечасовая пастаўка да іх паліва і сістэмная работа па аднаўленні ўсіх ліній электраперадач, пераход усіх населеных пунктаў на пастаянныя крыніцы харчавання», — адзначыў Крупко.

Nashaniva.com