Рыжанкоў: У мяне і бабуля, і мама былі чыстымі полькамі

Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў у праграме «Марков. Ничего личного» на АНТ расказаў, што мае ў радаводзе польскія карані: ягоныя бабуля і маці, маўляў, былі «чыстымі полькамі». 

18.07.2024 / 22:02

Максім Рыжанкоў

«Я Польшчу трошкі ведаю і разумею. У мяне бабуля была Марыя Генрыхаўна, і мама была Браніслава Францаўна. Гэта польская частка майго генафонду.

Таму, калі я скажу, што мая бабуля да апошніх дзён хадзіла ў Чырвоны касцёл і малілася на польскай мове, вы зразумееце, што я таксама разумею наогул, што такое польскі народ, польская нацыя, іх памкненні, унутраны менталітэт.

Я вельмі добра памятаю і бабулю, і маму: яны былі чыстыя полькі з усімі характэрнымі справамі — працавітасцю, досыць рэзкай эмацыйнасцю, пры гэтым з вельмі жорсткім характарам. Вельмі яркія па сабе жанчыны.

Кажучы пра Польшчу, хацеў бы сказаць, што Польшча ніколі не будзе дзейнічаць на шкоду сваім інтарэсам», — падкрэсліў Максім Рыжанкоў.

Цяперашнія дзеянні польскіх уладаў, па яго словах, азначаюць толькі адно: гэта іх інтарэсы на сённяшні дзень.

Прэс-сакратар польскага МЗС пра адносіны з Беларуссю: Чакаем першага рэальнага кроку з беларускага боку

Кіраўнік МЗС расказаў, на каго не будзе распаўсюджвацца бязвізавы рэжым

«Пакуль узаемнасці не бачым». Лукашэнка наракае, што не можа дамовіцца з Польшчай і Літвою

Што азначаюць сігналы Лукашэнкі Польшчы і Украіне?

Nashaniva.com