Пасля кожнай залевы мінскую дажджавую каналізацыю дадаткова прачышчаюць — Мінгарвыканкам

Акрамя планавых работ па ўтрыманні дажджавой каналізацыі ў сталіцы яе дадаткова прачышчаюць пасля кожнага вялікага выпадзення ападкаў. Пра гэта 18 ліпеня паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун падчас сустрэчы з калектывам ЖКГ Ленінскага раёна.

18.07.2024 / 21:20

Чаму тады так часта камунікацыі не спраўляюцца са сваімі задачамі?

«На жаль, ад катаклізмаў ніхто не застрахаваны, і нам застаецца ліквідоўваць іх наступствы. Пасля ўрагану, які прайшоў у Мінску ў мінулую суботу, службы аб'ядналіся, і літаральна на працягу двух дзён мы навялі парадак, як на дваровых, так і на іншых тэрыторыях.

Тады ж чысцілі і ліўневую каналізацыю. Яна абсалютна працаздольная, проста не справілася з тым патокам вады, які лінуў пры сённяшняй залеве. Пасля гэтага вада сышла, і той пясок, які трапіў пры гэтым у ліўнёўку, будзе аператыўна прыбраны», — сказаў Алег Корзун.

Залева ў Мінску, верагодна, была наймацнейшай за ўсю гісторыю назіранняў

Ратавальнікі далі рэкамендацыі, што рабіць пры моцных залевах

МНС зафіксавала ў Мінску 38 падтапленняў. Пацярпелі будынак, паркінг і два пераходы

Сіноптыкі прагназуюць, што навальніцы будуць у Мінску да канца дня

Камароўскі рынак ператварыўся ў сапраўднае мора ВІДЭА

У Мінску з-за патопу закрылі станцыю метро «Парк Чалюскінцаў» ВІДЭА

З-за моцнай залевы выехаць па МКАД з Бараўлян амаль немагчыма

Nashaniva.com