У Пінску пенсіянер уцякаў з месца ўчыненага ім наезду і па дарозе падбіў яшчэ дзве машыны

18 ліпеня каля 14-й гадзіны ў Пінску 74-гадовы кіроўца за рулём аўтамабіля Audi збіў дзвюх 15-гадовых дзяўчынак-пешаходаў, якія перасякалі праезную частку па пешаходным пераходзе. Пасля гэтага пенсіянер паспрабаваў уцячы з месца здарэння, але неўзабаве быў затрыманы.

18.07.2024 / 20:41

Пры гэтым, спяшаючыся ўцячы, мужчына спачатку сутыкнуўся з аўтамабілем Nissan пад кіраваннем 31-гадовай жанчыны, які акурат быў спыніўся, а пасля і з Renault пад кіраваннем 35-гадовага мужчыны.

Збітыя кіроўцам пешаходы дастаўленыя ў бальніцу для ацэнкі стану іх здароўя.

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснага ДТЗ пад Магілёвам. У ім загінуў 5-гадовы хлопчык і яго бацька

Два чалавекі загінулі ў аварыі пад Магілёвам, чацвёра — у рэанімацыі

Сур'ёзная аварыя на ўездзе ў Бабруйск — кіроўцу выразалі з аўто

Чацвёра пацярпелых у ДТЗ пад Брэстам трапілі ў рэанімацыю

Nashaniva.com