Залева ў Мінску, верагодна, была наймацнейшай за ўсю гісторыю назіранняў

На праспекце Незалежнасці выпала 88 мм ападкаў.

18.07.2024 / 16:49

Фота: Onliner

Залева, якая прайшла ў многіх раёнах Мінска 18 ліпеня, верагодна, была самай магутнай за ўсю гісторыю назіранняў.

Паводле звестак Белгідрамета, на метэастанцыі на пр. Незалежнасці выпала 88 мм, а на метэастанцыі Уручча — 51 мм.

1 мм слою ападкаў = 1 літру вады на 1 кв.метр паверхні, нагадвае @nadvorie. Калі даныя дакладныя, то залева сапраўды магла пабіць рэкорд.

Нагадаем, у выніку непагадзі было зафіксавана як мінімум 38 падтапленняў праезнай часткі. Камароўскі рынак ператварыўся ў возера, затапіла станцыі метро «Парк Чалюскінцаў» і «Усход», гандлёвы цэнтр «Еўропа», падземны паркінг.

Мінск сёння пайшоў пад ваду ФОТЫ

З-за моцнай залевы выехаць па МКАД з Бараўлян амаль немагчыма

У Мінску з-за патопу закрылі станцыю метро «Парк Чалюскінцаў» ВІДЭА

Камароўскі рынак ператварыўся ў сапраўднае мора ВІДЭА

На Ваўпшасава ў Дражні машына амаль цалкам сышла пад ваду ФОТАФАКТ

У Мінску затапіла і станцыю метро «Усход». Аднак закрываць яе не сталі ВІДЭА

Nashaniva.com