Лукашэнка даручыў арганізаваць «маштабную рэвізію заканадаўства»

Сёння адбылася нарада з суддзямі Канстытуцыйнага суда.

18.07.2024 / 15:01

Фота: БелТА

Аляксандр Лукашэнка даручыў сваёй Адміністрацыі арганізаваць правядзенне маштабнай рэвізіі заканадаўства. Пра гэта ён заявіў 18 ліпеня на сустрэчы з суддзямі Канстытуцыйнага суда, піша БелТА.

Лукашэнка заўважыў, што цяпер у Беларусі з'яўляюцца дзеючымі 175 тысяч актаў.

«Катастрофа! Некаторыя з іх цяжка чытальныя і ўспрымальныя, перагружаныя, асобныя пытанні зарэгуляваць. Многія нормы паўтараюцца, у акты ўносяцца множныя карэкціроўкі», — пазначыў кола праблем Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што пры ўнясенні істотных карэкціровак нарматыўна-прававы акт варта выдаваць зноўку ў абноўленым, актуальным варыянце, што дазволіць істотна палегчыць працу з такім дакументам.

Для вырашэння існуючых праблем Аляксандр Лукашэнка даручыў правесці маштабную рэвізію заканадаўства, арганізацыяй працэсу будзе займацца Адміністрацыя.

«Вольга Іванаўна (намеснік кіраўніка Адміністрацыі), трэба сабраць спецыялістаў, падключыць Канстытуцыйны суд», — сказаў ён. Прыцягваць да гэтай працы таксама будуць парламентарыяў.

Nashaniva.com