У Мінску з-за патопу закрылі станцыю метро» Парк Чалюскінцаў ВІДЭА

У гэтым раёне сталіцы таксама патоп.

18.07.2024 / 12:30

Станцыя метро «Парк Чалюскінцаў» часова закрытая для пасажыраў. Пра гэта паведаміла прэс-служба Мінскага метрапалітэна

Станцыю закрылі праз неспрыяльныя ўмовы надвор'я. У Мінску з-за моцнай залевы пачаўся сапраўдны патоп, у раёне парку Чалюскінцаў таксама затапіла праезную частку.

На відэа, знятым відавочцамі, відаць, што затапіла падземны пераход, дзе знаходзіцца ўваход у метро «Парк Чалюскінцаў». Лесвіца ператварылася ў сапраўдны каскадны вадаспад.

Мінск зноў пайшоў пад ваду. Стыхія не спыняецца ФОТЫ

З-за моцнай залевы выехаць па МКАД з Бараўлян амаль немагчыма

Nashaniva.com