Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»

Людмілу Дайнэку дома чакаюць двое дзяцей.

17.07.2024 / 21:05

Людміла Дайнэка. Фота з яе старонкі Укантакце (архіўная копія)

Людміле Дайнэцы 40 гадоў. У 2005 годзе яна скончыла Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства». Спачатку працавала ва ўпраўленні ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама, пасля ва ўпраўленні юстыцыі Мінскага гарвыканкама, кансультантам у судзе Заводскага раёна Мінска.

У Людмілы двое непаўналетніх дзяцей.

Яе асобу атрымалася высветліць дзякуючы праекту Digital intelligence team. Суд пачынаецца 22 ліпеня. Дайнэку вінавацяць у «закліках да санкцый» (ч. 1 арт. 361 КК), «абразе Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК), «распальванні варожасці або варажнечы» (ч. 1 арт. 130 КК). Ёй пагражае да дванаццаці гадоў калоніі.

Судзіць Людмілу будзе суддзя Вера Галаўкова. Яна вынесла дзясяткі палітычных прысудаў пачынаючы з 2016 года.

Вера Галаўкова. Фота: Укантакце

Маладую маці-адзіночку судзяць па трох палітычных артыкулах. Мінімальнае пакаранне — 4 гады калоніі

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Баранавіцкаму іпэшніку пагражае да 12 гадоў турмы за «заклікі да санкцыяў»

Nashaniva.com