Кіраўнік МЗС расказаў, на каго не будзе распаўсюджвацца бязвізавы рэжым

«Прыязджайце, глядзіце, працуйце з нашымі людзьмі», — сказаў Максім Рыжанкоў.

17.07.2024 / 15:17

Бязвізавы рэжым, які Беларусь уводзіць з 19 ліпеня для грамадзян еўрапейскіх краін, не будзе распаўсюдзяцца на ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў, заявіў у праграме «Нічога асабістага» на АНТ заявіў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў.

«Прыязджайце, глядзіце, працуйце з нашымі людзьмі, займайцеся бізнэсам, рабіце турыстычныя паездкі. (…) Але ёсць адна агаворка: для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў, для тых, хто сёння, уласна кажучы, стаіць у аснове санкцыйных рэчаў, будзе працягнуты візавы рэжым», — сказаў Рыжанкоў.

Беларусь устанавіла бязвізавы рэжым для грамадзян 35 краін Еўропы

Nashaniva.com