Украіна вярнула з палону 95 чалавек

Абмен палоннымі зрабілі пры дапамозе ААЭ.

17.07.2024 / 15:11

«Мы працягваем вяртаць нашых людзей дадому. Яшчэ 95 абаронцаў вызваленыя з расейскага палону. Гэта вайскоўцы Узброеных сіл Украіны, Нацыянальнай гвардыі, памежнікі.

Дзякуй нашай камандзе абмену і Аб'яднаным Арабскім Эміратам за арганізацыю гэтага выпуску. Як бы цяжка ні было, мы шукаем усіх, хто можа быць у палоне. Мы павінны ўсіх вярнуць», — напісаў у сваім тэлеграме прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і апублікаваў фатаграфіі.

Nashaniva.com