Памёр Мікалай Дамашкевіч

Чыноўніку было 75 гадоў.

17.07.2024 / 13:59

Фота: Віцьбічы

Памёр Мікалай Дамашкевіч, паведамляюць афіцыйныя СМІ.

Ён нарадзіўся ў Жыткавічах у 1949 годзе, скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут (1973), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1986).

Пачаў аўтаслесарам ў Жыткавіцкім упраўленні меліярацыі, працаваў галоўным механікам ПМК-86 трэста «Мазырьсельбуд». Затым перайшоў на камсамольскую працу. Пачаўся кар'ерны рост.

Быў начальнікам Службы кантролю прэзідэнта Беларусі, старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю (1995—1998).

Са снежня 1998 года па чэрвень 2007 года — старшыня Мінскага аблвыканкама. 11 студзеня 2008 года быў прызначаны кіраўніком спраў Лукашэнкі, з верасня 2010 года быў прызначаны памочнікам Лукашэнкі — галоўным інспектарам па Віцебскай вобласці. 15 верасня 2014 года быў адпраўлены ў адстаўку.

Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета (1990—1995), членам Савета Рэспублікі.

Nashaniva.com