Белгідрамет папярэдзіў пра навальніцы, залевы і шквалісты вецер у чацвер

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

17.07.2024 / 12:38

У ноч на чацвер у паўднёвых, а днём у паўднёва-ўсходніх раёнах на большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя залевы і шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 м/с, паведаміў Белгідрамет.

На астатняй частцы тэрыторыі ў асобных раёнах навальніцы.

Ноччу +17..+23°С, максімальная днём +23..+29°С. У Мінску +24…+26°С

Pogoda.by

Nashaniva.com