У Браслаўскім раёне ў полі згарэў камбайн беларускай вытворчасці

Падвяла праводка.

17.07.2024 / 11:51

Фота: МНС

У Браслаўскім раёне проста ў полі загарэўся камбайн КВК-800 «Палессе FS80» вытворчасці «Гомсельмаша». Работнікі прадпрыемства спрабавалі патушыць агонь самі, але ў іх нічога не атрымалася.

Калі на месца прыбылі супрацоўнікі МНС, пажар ужо ахапіў маторны адсек і кабіну. Ратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне, аднак камбайн моцна пацярпеў.

Па факце пажару праводзіцца праверка, яго прычынай паводле папярэдняй версіі стала кароткае замыканне электраправодкі ў камбайне.

Nashaniva.com