Паглядзіце, як прыкольна выглядае беларускі пашпарт пад ультрафіялетам

Карыстальніца тыктоку lusi.kst апублікавала відэа, у якім паказала беларускі пашпарт з незвычайнага боку. Відэа сабрала больш за мільён праглядаў.

17.07.2024 / 09:19

@lusi.kst вот вам и пашпарт#беларусь ♬ оригинальный звук - lusi.kst

Аказваецца, пад ультрафіялетам старонкі беларускага пашпарта пераліваюцца дзіўнымі колерамі і малюнкамі.

Некаторыя карыстальнікі скардзіліся, што ў іх пад ультрафіялетам у пашпартах нічога такога няма — толькі рысачкі і папараць. Іншыя ім патлумачылі, што так выглядае біяметрычны пашпарт.

Nashaniva.com