Гэты карлікавы кот з сарамлівым выглядам стаў новай зоркай сацсетак

Фрэнсісу — 14 гадоў, але выглядае ён як малое кацяня, бо меншы за келіх для шампанскага.

17.07.2024 / 09:03

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Francis, Maggie & Melina (@francisandmaggie)

У 2010 годзе кацяня знайшлі ў Берліне і выратавалі будаўнікі і аддалі бацькам Меліны. Яны назвалі яго Фрэнсіс і ў той час яшчэ не ведалі, што ён застанецца зусім маленькім.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Francis, Maggie & Melina (@francisandmaggie)

«Тады ён быў памерам з мой кулак, — кажа Меліна. — З таго дня мае бацькі клапаціліся пра яго».

Час ішоў, і ўсе чакалі, што Фрэнсіс вырасце дарослым катом. Але яго рост адразу спыніўся.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Francis, Maggie & Melina (@francisandmaggie)

Аказалася, што ў яго рэдкае генетычнае захворванне, і Фрэнсіс аказаўся карлікавым катом. Зараз яму 14 гадоў, і яго мініятурны рост стварае ўражанне, што ён назаўжды застанецца кацянём з сарамлівым выглядам.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Francis, Maggie & Melina (@francisandmaggie)

«Гэта не нейкая асаблівая парода. Гэта звычайны кот з генетычным захворваннем», — кажа Меліна. — Але ў астатнім ён цалкам здаровы. Проста ён маленькі».

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Francis, Maggie & Melina (@francisandmaggie)

Меліна вядзе акаўнты Фрэнсіса ў сацсетках. У Інстаграме ў яго 810 тысяч падпісчыкаў (у ката Сцяпана — 1,4 млн)

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Francis, Maggie & Melina (@francisandmaggie)

«Цельца ў ката, можа, і маленькае, але характар — не. У маіх бацькоў дома шмат выратаваных жывёл, але Фрэнсіс — галоўны. І ён гэта ведае», — кажа Меліна.

Дзяўчына дадае: «Ён не выказвае ніякага страху перад вялікімі сабакамі і любіць з імі абдымацца».

Nashaniva.com