Беларускія мытнікі перакрылі найбуйнейшую ў гісторыі пастаўку партыі наркотыкаў

Беларускія мытнікі раскрылі злачынную схему групы асоб, якія спрабавалі завезці ў краіну 1077 кг наркотыкаў, паведамляе прэс-служба ведамства.

17.07.2024 / 08:29

Фота: Мытны камітэт

Гаворка ідзе аб выяўленай найбуйнейшай у гісторыі суверэннай Беларусі партыі наркотыкаў і псіхатропаў. Яе першую частку, вагой больш за 184 кг гашышу, мытнікі знайшлі, надглядаючы польскі грузавік, у пункце пропуску «Казловічы».

Другую частку грузу такой жа вагі канфіскавала Віцебская мытня пры спробе адпраўкі наркотыкаў у Расію. Пры гэтым быў затрыманы беларус — саўдзельнік злачыннай групы. Спецмерапрыемствы, праведзеныя мытнікамі, дазволілі выявіць месца збору і захоўвання наркотыкаў для вывазу ў Расію.

У выніку пры спробе з'ехаць злачынцу затрымалі, ён спрабаваў вывезці 706 кг псіхатропу.

Крымінальныя справы адкрытыя ў дачыненні да ўсёй групы асоб, якія ўдзельнічалі ў арганізацыі канала паставак наркотыкаў.

Nashaniva.com