Названы свежы медыянны заробак. І ён як заўсёды куды меншы за сярэдні

За май 2024 года медыянны заробак у Беларусі склаў 1688,3 рубля.

17.07.2024 / 07:42

Гэты паказчык за май 2024 года склаў 1688,3 рубля. мінулага года ён складаў 1499,5 рубля.

1688,3 рубля — 525 даляраў па сярэднім курсе за май, а калі адмінісаваць падаткі, то яго памер будзе яшчэ меншы: 1452 рублі, або 452 даляры «чыстымі».

Медыянны заробак называецца Белстатам два разы на год: за май і лістапад. Гэта паказчык, які дзеліць усе заробкі ў краіне на дзве роўныя часткі: палова работнікаў атрымліваюць больш за гэту суму, а другая палова менш гэтага значэння. Такім чынам ён лепш адлюстроўвае сітуацыю з зарплатай па краіне, чым лічбы сярэдняга заробку.

Як бачым, медыянны заробак куды меншы, чым памер сярэдняга заробку, якім казыраюць улады (ён меншы на 530 рублёў).

Сярэдняя зарплата за май склала 2219,2 рубля «бруднымі» (690,5 даляра па сярэднім курсе даляра за май), або 1908,5 рубля «чыстымі» (594 даляры).

Nashaniva.com