Высветлілася, што пад Масквой патануў кіраўнік дэлегацыі вайскоўцаў КНДР

Член дэлегацыі Паўночнай Карэі патануў падчас купання ў Маскве. Ён знаходзіўся ў Расіі з працоўным візітам

17.07.2024 / 07:16

Паводле інфармацыі Shot, 64-гадовы Кім Кум Чоль з'яўляўся прадстаўніком карэйскага сельгаспрадпрыемства, ён прыехаў у Маскву ў складзе дэлегацыі і жыў у пасольстве КНДР. У спякоту замежнік пайшоў асвяжыцца і адпачыць на пляж у Зеленаградзе і знік.

Shot

Трывогу забілі калегі Кіма, якія праз некалькі гадзін знайшлі на беразе толькі яго рэчы. Яны звярнуліся па дапамогу ў паліцыю. Зніклага шукалі некалькі гадзін, але так і не знайшлі.

А ўжо на наступны дзень цела карэйца ўсплыло на паверхню сажалкі, яго ўжо апазналі. Па факце здарэння праводзіцца праверка.

Як дадае Reuters, Кім Куль Чхоль кіраваў вайсковым універсітэтам імя Кім Ір Сена і ўзначальваў паўночнакарэйскую элітную дэлегацыю, якая прыбыла ў Расію ў рамках абмену

Nashaniva.com