Айцішніца з Гродна вярнулася дадому з Польшчы. Яе затрымалі і будуць судзіць
Лізавеце Макрыдзінай пагражае да трох гадоў калоніі.
16.07.2024 / 19:50
Лізавета Макрыдзіна. Фота з яе старонкі Укантакце
Лізавеце Макрыдзінай 25 гадоў. Родам яна з Гродна, скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «камп'ютарная бяспека».
Ужо пасля другога курса яна пайшла працаваць праграмісткай у кампанію SENLA, але пасля перавучылася на бізнэс-аналітыка. Нядаўна дзяўчына пераехала ў Польшчу, імаверна, пасля пачатку вайны.
Лізавету затрымалі пасля таго, як яна вярнулася ў Беларусь. У профілі Linkedin яна апошні раз нешта лайкала тры месяцы таму.
Суд пачынаецца 23 ліпеня. Дзяўчыну вінавацяць па «народным» 342-м артыкуле КК за ўдзел у пратэстах. Ёй пагражае да трох гадоў калоніі.
Судзіць Макрыдзіну будзе Уладзімір Пазняк. Ён вынес больш за 30 палітычна матываваных прысудаў за апошнія два з паловай гады. Раней, па звестках кіраўніка BYPOL Аляксандра Азарава, працаваў у Следчым камітэце.
Маладую маці-адзіночку судзяць па трох палітычных артыкулах. Мінімальнае пакаранне — 4 гады калоніі
Распазнаванне твараў: што гэта такое, як яно працуе і якія здольнасці беларускіх сілавікоў