На «Славянскім базары» па даносе затрымалі дзяўчыну з татуіроўкай «х*й вайне»
Сілавікі затрымалі ў Віцебску дзяўчыну з антываеннай татуіроўкай «х*й вайне». Відэа з ёю апублікаваў канал сілавікоў.
16.07.2024 / 13:29
Як пішуць губазікаўцы, на дзяўчыну данеслі госці «Славянскага базару». «Яе жаданне вылучыцца не засталося незаўважаным», — гаворыцца ў прапагандысцкім пасце.
На відэа беларуска кажа, што была затрыманая супрацоўнікамі міліцыі за татуіроўку з мацернымі словамі.
Губазікаўцы пішуць, што дзяўчыну адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Твар дзяўчыны на відэа быў зменены.