У Белавежскай пушчы маланка разарвала 200-гадовы дуб ВІДЭА
Аўтарка роліка расказала, што дрэва зламалася за секунду.
16.07.2024 / 13:00
У вёсцы Вугляны каля Белавежскай пушчы маланка ўдарыла ў 200-гадовы дуб.
Гэта здарылася 14 ліпеня, калі па поўдні Беларусі прайшоў магутны ўраган з навальніцай і ліўнем. Аўтар відэа ў тыктоку сцвярджае, што маланка разарвала дуб за секунду.
Дрэва стаяла за 50 метраў ад дома аўтаркі роліка.
Ураган на выходных нарабіў бяды ў паўднёвых рэгіёнах Беларусі. Пацярпелі сотні населеных пунктаў, на Гомельшчыне аб'явілі надзвычайную сітуацыю.
У адной з гаспадарак Пінскага раёна стыхія пашкодзіла каля 40% пасеваў
У Мінску шторм вырываў дрэвы і руйнаваў рэкламныя шчыты ФОТЫ і ВІДЭА
На відэа трапіў момант трагедыі ў дзіцячым лагеры ў Рэчыцкім раёне, дзе загінуў хлопчык
Некаторыя беларусы сустракалі ўчарашні ўраган, купаючыся ў возеры ВІДЭА