Лукашэнка заявіў, што беларусы не хочуць вайны, але «на любую правакацыю адказ будзе рашучым і жорсткім»

Ён зноў правёў паралелі з 1941 годам.

16.07.2024 / 11:32

Беларусы не хочуць вайны, але на любую правакацыю адказ будзе рашучым і жорсткім. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ганаравання выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў і вышэйшага афіцэрскага складу, якая адбылася 16 ліпеня ў Палацы Незалежнасці, піша БелТА

Лукашэнка заявіў, што Беларусь часам папракаюць у эскалацыі і нагнятанні абстаноўкі. Хоць, па яго словах, на справе яна гарантуе ваенную бяспеку і ўмацоўвае сваю абараназдольнасць, каб не дапусціць паўтарэння трагедыі 1941 года.

«Мы і далей будзем развіваць, умацоўваць і ўдасканальваць нашы Узброеныя сілы, таксама з улікам вопыту баявых дзеянняў, — запэўніў ён. — Беларусы не хочуць вайны, але на любую правакацыю супраць нас адказ павінен быць рашучым і жорсткім. Кожны з вас гэта павінен засвоіць. Гэта наша прынцыповая пазіцыя. Ёсць каму і ёсць чым адказаць любому агрэсару».

Пагоны генерал-маёра ўручаны палкоўнікам Аляксандру Быкаву, Ігару Казлову, Вадзіму Сярову, Руслану Чэхаву.

Палкоўніку ўнутранай службы Сяргею Залмановічу ўручылі пагоны генерал-маёра ўнутранай службы. Пагоны генерал-маёра юстыцыі ўручаны палкоўніку юстыцыі Аляксею Аляшкевічу. Начальніку Гомельскай мытні Андрэю Місючэнку прысвоена персанальнае званне дзяржаўнага дарадцы мытнай службы III рангу

Лукашэнка заявіў пра «ліквідацыю напружанасці на мяжы з Украінай» і выступіў з прымірэнчымі заявамі: «Трэба дамаўляцца»

Хрэнін пасля загаду Лукашэнкі імгненна пачаў адводзіць войскі з паўднёвай мяжы

Nashaniva.com