Жыхары Мазыра сталі ў гіганцкую чаргу, каб падзарадзіць тэлефоны ВІДЭА

У горадзе ўсё яшчэ праблемы са святлом, але мясцовыя ўлады паведамляюць пра пробныя ўключэнні электрычнасці.

16.07.2024 / 11:43

Жыхары Мазыра сабраліся ля будынка сэрвіснага цэнтра «Белтэлекама», каб падзарадзіць тэлефоны і паўэрбанкі.

Людзі прыходзяць са сваімі падаўжальнікамі, паведамляе гарадскі тэлеграм-канал.

У частцы горада ўсё яшчэ няма электрычнасці. Святло ў Мазыры знікла пасля ўрагану, які прайшоўся па Гомельскай вобласці на выходных.

Мясцовыя ўлады паведамляюць, што хутка пачнуцца пробныя ўключэнні электрычнасці. Работы па аднаўленні сетак працягваюцца.

Nashaniva.com