Шрайбман прапанаваў апазіцыі, што можна рабіць з бюлетэнямі на выбарах-2025

як вам ідэя?

«Калі пісаць на бюлетэнях прозвішчы палітзняволеных, члены камісій згадаюць аб гэтай праблеме».

16.07.2024 / 10:57

Арцём Шрайбман

Палітолаг Арцём Шрайбман прапанаваў адну з магчымых стратэгій мабілізацыі на прэзідэнцкія выбары — 2025. Заяву ён зрабіў падчас дыскусіі на фестывалі «Тутака». 

Цэнтральнай тэмай сцэнарыя палітычнай мабілізацыі, на думку Шрайбмана, павінна стаць тэма палітзняволеных. Ён прапануе пісаць у выбарчых бюлетэнях прозвішчы палітвязняў.

«Мы ўсе разумеем, што гэты палітычны запал не перажыве наступны дзень пасля выбараў. То хаця б людзі, якія ў гэтым удзельнічалі, і члены камісій, якія будуць адкрываць гэтыя бюлетэні, згадаюць аб гэтай праблеме. Міжнародная супольнасць згадае пра яе, Лукашэнку яшчэ раз нагадаюць пра яе. Менавіта такія напаміны прыводзяць да нейкіх абмежаваных саступак. Таму ў гэтым я бачу адзіны канструктыўны патэнцыял мабілізацыі».

Nashaniva.com