На відэа трапіў момант трагедыі ў дзіцячым лагеры ў Рэчыцкім раёне, дзе загінуў хлопчык
Відэа апублікаваў тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДам». На запісе бачна, як група дзяцей з-за моцнага ветру бяжыць у жылыя карпусы, а адно з дрэў падае на хлопцаў.
16.07.2024 / 10:18
14 чэрвеня прыкладна ў 17:20 гадзін у часе ўрагану адбылося імклівае падзенне некалькіх дрэў. У гэты час на канцэртнай пляцоўцы праходзіла забаўляльнае мерапрыемства для выхаванцаў лагера. Калі пачалася бура, дзеці кінуліся ў жылыя карпусы.
У выніку атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр 13-гадовы хлопчык.
Яшчэ траім дзецям спатрэбілася хуткая медыцынская дапамога. Паводле БЕЛТА, пацярпелую дзяўчынку ў той жа вечар даставілі ў абласную бальніцу ў Гомель, дзе неадкладна прааперыравалі. Хлопчык знаходзіцца пад наглядам дактароў траўматалагічнага аддзялення Рэчыцкай ЦРБ. Яшчэ адно дзіця выпісана на амбулаторнае лячэнне.
Яшчэ адна ахвяра шторму — дрэва забіла хлопчыка пад Рэчыцай
У аграгарадку пад Пінскам бура пашкодзіла 60 дамоў ФОТЫ
Яшчэ адна ахвяра ўрагану: у Светлагорску дрэва забіла 90-гадовага мужчыну
«Паспелі развітацца з жыццём». Відавочцы расказалі пра смяротны ўраган на Вілейскім вадасховішчы