У Курскай вобласці ноччу дрон атакаваў завод нізкавольтнай апаратуры

На заводзе адбыўся буйны пажар.

16.07.2024 / 07:48

У Курскай вобласці ноччу дрон атакаваў завод нізкавольтнай апаратуры

Кіраўнік вобласці Аляксей Смірноў заявіў, што беспілотнік скінуў выбуховае прыстасаванне на тэрыторыю завода нізкавольтнай апаратуры ў пасёлку Коранева.

На заводзе адбыўся буйны пажар. Аб пацярпелых пакуль не паведамляецца.

Nashaniva.com