У Беларусі не будуць рэагаваць на ўвядзенне Латвіяй забароны ўезду для беларускіх аўтамабіляў

Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз патлумачыў, якія сіметрычныя крокі ў адказ урад Беларусі будзе рабіць пасля ўвядзення Латвіяй забароны з 16 чэрвеня на перасячэнне сваёй мяжы беларускімі аўтамабілямі. Паводле яго, ніякай рэакцыі не будзе.

15.07.2024 / 19:31

Анатоль Глаз. Скрыншот з відэа АНТ

«Гэта ўдар па звычайных людзях. Цалкам зразумела, што ў першую чаргу пацерпяць змяшаныя сем'і, грамадзяне дзвюх краін, якія ездзяць да сваіх сваякоў, турысты з дзецьмі, падарожнікі і гэтак далей. Таму мы лічым гэты крок бесчалавечным і антыгуманным», — гаворыцца ў заяве Анатоля Глаза для расійскага афіцыйнага агенцтва «РИА-Новости».

Таму, паводле прадсаўніка МЗС, у беларускага боку няма намераў прымаць сіметрычныя меры супраць грамадзян Латвіі.

«Мы адкрытыя і зацікаўленыя ў развіцці кантактаў з суседзямі, у тым ліку ў рамках дзейнага для латышоў бязвізавага рэжыму для наведвання нашай краіны», — сказаў Глаз.

Латвія з 16 ліпеня забараняе ўезд машын з беларускімі нумарамі 

Беларусь адрэагуе на новыя санкцыі ЕС пастрожваннем правіл імпарту заходніх тавараў

«У Беларусі гэта сапраўды раскоша». МЗС Арменіі тонка патроліла Лукашэнку ў адказ на словы Глаза

МЗС Беларусі паабяцала «асіметрычны адказ» Польшчы на абмежаванні. І паставіла ў віну «прамы ўдзел у вайне на баку кіеўскага рэжыму»

Nashaniva.com