Дзякуючы ўрагану ў Гомелі зрабілі навуковае адкрыццё

Аказалася, што дрэва, якое ўпала падчас нядаўняга ўрагану ў Гомелі, доўгія гады хавала ў сваіх каранях дзіўную знаходку. Па словах намесніка дырэктара музея па навуковай рабоце Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Дзмітрыя Лінданкова, былі выяўленыя сляды кладкі, якая мае форму васьмікутніка.

15.07.2024 / 18:33

Фота: t.me/gomel_region_gov

Прагледзеўшы ілюстрацыі і планы палаца, удалося вызначыць, што ў тым самым месцы ў другой палове XIX стагоддзя размяшчаўся фантан.

Дакументы і фота 30-х гадоў XX стагоддзя пацвердзілі, што такіх фантанаў было два, але ў пасляваенны час яны не захаваліся.

Цяпер знаходка старанна вывучаецца, пасля чаго будзе прынята рашэнне адносна яе далейшага лёсу — рэстаўрацыя або ўпарадкаванне.

У Гомельскай вобласці аб'яўлена надзвычайная сітуацыя

Без электрычнасці застаецца 851 населены пункт Гомельскай вобласці. У Мазыры няма святла, вады, не працуюць прадпрыемствы

Яшчэ адна ахвяра шторму — дрэва забіла хлопчыка пад Рэчыцай

«Паспелі развітацца з жыццём». Відавочцы расказалі пра смяротны ўраган на Вілейскім вадасховішчы

У аграгарадку пад Пінскам бура пашкодзіла 60 дамоў ФОТЫ

Nashaniva.com