У адной з гаспадарак Пінскага раёна стыхія пашкодзіла каля 40% пасеваў
Моцны вецер 14 ліпеня пашкодзіў каля 40% збожжавых культур ААТ «Лапаціна» ў Пінскім раёне на плошчы ў 1,2 тысячы га, паведаміла кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства.
15.07.2024 / 18:00
«Ацэнкі пакуль папярэднія, толькі аб'язджаем палі. Пашкоджаная кукуруза практычна на 500 га, збожжавыя — дзесьці на 700 га. Каласы цалкам ляжаць на зямлі, зерне выбіта», — расказаў дырэктар «Лапаціна» Сяргей Крыльчук.
У асноўным пацярпелі палі з азімымі жытам і трыцікале, каля 100 га яравых.
Ураган у гэтай мясцовасці працягваўся ўсяго каля 5-7 хвілін. У выніку былі пашкоджаныя дамы, пабудовы, сельскагаспадарчыя будынкі і іншыя збудаванні. Былі сарваныя дахі, паваленыя дрэвы, платы, апоры лініі электраперадач.
У аграгарадку пад Пінскам бура пашкодзіла 60 дамоў ФОТЫ
Яшчэ адна ахвяра ўрагану: у Светлагорску дрэва забіла 90-гадовага мужчыну
«Паспелі развітацца з жыццём». Відавочцы расказалі пра смяротны ўраган на Вілейскім вадасховішчы
У Гомельскай вобласці аб'яўлена надзвычайная сітуацыя