Літоўская мытня расказала пра забароны для беларускіх перавозчыкаў

Літоўская мытня абвясціла новыя абмежаванні ў рамках еўрапейскіх санкцый супраць Беларусі, паведамляе прэс-служба мытні Літвы. Яны тычацца грузаперавозак.

15.07.2024 / 15:59

Цяпер беларускім аўтатранспартным кампаніям забаронена перавозіць тавары па тэрыторыі Еўрасаюза, нават транзітам. Гэта тычыцца і прычэпаў або паўпрычэпаў, зарэгістраваных у Беларусі, незалежна ад краіны рэгістрацыі цягачоў.

Новыя абмежаванні запрацуюць 2 жніўня 2024 года. Забарона будзе распаўсюджвацца на аўтатранспартныя прадпрыемствы ў Еўрасаюзе, калі 25% або больш іх уласнасці належыць беларускім асобам або арганізацыям і калі гэтыя кампаніі былі створаныя пасля 8 красавіка 2022 года. Некаторыя з гэтых забаронаў будуць уводзіцца паступова, з канчатковымі тэрмінамі ў жніўні, кастрычніку 2024 года і студзені 2025 года.

Як патлумачыла літоўская мытня, абмежавальныя меры ўвялі згодна з прынятым 29 чэрвеня 2024 года еўрапейскім пакетам санкцый. 

Латвія з 16 ліпеня забараняе ўезд машын з беларускімі нумарамі 

Польшча больш не пускае беларускія аўтамабілі, калі ўласніка няма ў салоне. Што яшчэ змянілася

Адчуюць на сабе не толькі чаўнакі і перагоншчыкі. Як новыя абмежаванні ад ЕС адаб'юцца на простых беларусах

Чаму Польшча забараніла вываз тавараў фізічным асобам і якія тавары цяпер нельга правезці?

Nashaniva.com